Беларуская Служба

Лукашэнка найбліжэйшым часам сустрэнецца з Пуціным

05.05.2026 16:05
Сустрэча можа адбыцца падчас візіту беларускага дыктатара ў Маскву з нагоды параду Перамогі 9-га траўня.
Aleksander Łukaszenka
Aleksander ŁukaszenkaIMAGO/Sergey Bobylev/Imago Stock and People/East News

Аляксандр Лукашэнка найбліжэйшым часам правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Падрыхтоўку да яе ён абмеркаваў з прэмʼер-міністрам Аляксандрам Турчыным, перадае БЕЛТА.

5-га траўня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэмʼер-міністра Аляксандра Турчына. Галоўнай тэмай стала падрыхтоўка да яго маючай адбыцца сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Паводле слоў Турчына, напярэдадні ён абмеркаваў са старшынём ураду РФ Міхаілам Мішусціным, якія пытанні могуць увайсці ў парадак дня сустрэчы палітыкаў.

— У тым ліку мы абмеркавалі магчымы парадак дня сустрэчы нашых кіраўнікоў, нашы сумесныя праекты, далейшыя дзеянні, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы. На працягу літаральна некалькіх наступных дзён мы падрыхтуем інфармацыю кіраўніку дзяржавы для размовы з Уладзімірам Пуціным, — заявіў лукашэнкаўскі прэмʼер.

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у парадзе Перамогі ў Маскве 9 траўня.

Крыніца: «Зеркало»/юл