Беларуская Служба

Пракуратура: За навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення

06.05.2026 09:52
У красавіку беларускі рэжым прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнікрыніца: Наша Ніва

У сярэдзіне красавіка беларускія ўлады прызналі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, што ад 2004 года дзейнічае ў Вільні, экстрэмісцкай арганізацыяй.

Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў расказаў «Віцьбічам», якія наступствы могуць пагражаць студэнтам і выкладчыкам, на што звярнуў увагу «Белсат».

— З гэтага моманту любыя фінансавыя аперацыі на адрас універсітэта, уключаючы аплату навучання або дабрачынныя ўнёскі, кваліфікуюцца як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці паводле артыкула 361‑2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі. Аналагічна працоўныя адносіны, выкладанне або працяг навучання ў ЕГУ трактуецца як удзел у экстрэмісцкім фармаванні паводле артыкула 361‑1 Крымінальнага кодэкса, што цягне крымінальную адказнасць на тэрмін да шасці гадоў пазбаўлення волі, — адзначыў Дзмітрый Кудраўцаў.

Таксама ў пракуратуры папярэджваюць, што выкарыстанне сімволікі, распаўсюджванне матэрыялаў або нават наяўнасць падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы ўніверсітэта таксама з’яўляюцца падставамі для прыцягнення да адказнасці.

яс