Беларуская Служба

Для хворай на рак кіраўніцы «Вольнага хору» Галіны Казіміроўскай сродкі сабраныя за суткі

06.05.2026 12:15
У суправаджальнай запісцы да збору адзначалася, што імя Казіміроўскай «стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці».
Галіна КазіміроўскаяКрыніца: Радыё «Свабода»

Запытаныя для хворай на рак кіраўніцы «Вольнага хору» Галіны Казіміроўскай сродкі — 8 тыс. 500 еўра — пералічаныя за суткі. На раніцу 6 мая сума дасягнула 8 тыс. 738 еўра, паведамляе «Позірк».

Збор аб’яўляў фонд салідарнасці BySol. Мяркуецца, што 6 тыс. 300 еўра пойдзе на аплату арэнднага жылля, 1 тыс. 700 — прадукты, 500  лекі.

У суправаджальнай запісцы да збору адзначалася, што імя Казіміроўскай «стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці». Сёння жанчына, «якая перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна (ізалятар часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску – рэд.) і вымушаную эміграцыю, сутыкнулася з ворагам, якога нельга перамагчы песняй».

 У 2020 годзе «Вольны хор» ператварыў музыку ў значны інструмент мірнага пратэсту,  гаварылася ў паведамленні.  Пад скляпеннямі гандлёвых цэнтраў і на прыступках філармоній сотні галасоў спявалі пра свабоду, пакуль рэжым не прызнаў калектыў «экстрэмісцкім фармаваннем».

Галіна з сям’ёй, як і многія ўдзельнікі хору, была вымушаная з’ехаць у эміграцыю ад палітычнага пераследу». Яна «выбрала складаны шлях: замест таго каб асімілявацца і забыцца пра мінулае, яна пачала ствараць «сваю Беларусь па-за Беларуссю».

— У Варшаве яна адкрыла школу мастацтваў, каб выратаваць калег ад некваліфікаванай працы мігрантаў, а дзяцей і дарослых аб’яднала ў іх любові да мастацтва і беларускай культуры,  так апісаная дзейнасць Казіміраўскай за мяжой.  Акрамя таго, сам «Вольны хор» працягвае сваю місію, даносячы голас беларусаў у розныя куткі Еўропы». Нягледзячы на каласальную занятасць, гэтая дзейнасць амаль не прыносіла Галіне даходу. Адзінай крыніцай сродкаў да існавання былі прыватныя ўрокі вакалу. Але ў пачатку гэтага года ўсё змянілася,  адзначалася ў тлумачэнні.

Зараз Казіміроўская «праходзіць курс хіміятэрапіі, наперадзе  аперацыя і новыя курсы хімія  і радыетэрапіі. У такім стане яна не можа працаваць, таму «проста не мае грошай на базавыя патрэбы сям’і  аплату жылля, харчаванне; а з двума непаўналетнімі дзецьмі моцна не зэканоміш».

— У яе няма магчымасці аплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і аплачваць дарагія лекі для аднаўлення арганізму паміж курсамі хіміі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на бліжэйшыя 6 месяцаў,  паведаміў BySol.

Паводле стану на 13:00 гадзіну па мінскім часе, за суткі сабрана 10 тыс. 376 еўра. 

вс