Беларуская Служба

Дзяржаўныя СМІ ў Польшчы аб'ядноўваюць намаганні па барацьбе з дэзынфармацыяй

07.05.2026 17:00
Яе цэнтральным элементам стане запушчаны ў траўні вэб-сайт sprawdzamto.pl.
         .
Дзяржаўныя СМІ у Польшчы аб'ядноўваюць намаганні па барацьбе з дэзынфармацыяй. Галоўны рэдактар Польскага радыё Павел МайхерPAP/Leszek Szymański

Дзяржаўныя СМІ ў Польшчы абʼядноўваюць намаганні па барацьбе з дэзынфармацыяй. Польскае радыё, Польскае тэлебачанне і Польскае агенцтва прэсы падпісалі пагадненне аб стварэнні ініцыятывы «Sprawdzam to» («Правяраю гэта»). Яе цэнтральным элементам стане вэб-сайт sprawdzamto.pl — месца для публікацыі і арганізацыі кантэнту для праверкі фактаў.

Галоўны рэдактар Польскага радыё — Павел Майхер(Paweł Majcher) падкрэсліў, што хуткая і сумесная рэакцыя мае вырашальнае значэнне ў барацьбе з дэзынфармацыяй.

— Фэйкавыя навіны і дэзынфармацыя распаўсюджваюцца вельмі і вельмі хутка. Хутчэй, чым рэальная інфармацыя. Абʼяднаўшы намаганні, мы зможам вельмі хутка рэагаваць на фэйкавыя навіны і дэзынфармацыйныя матэрыялы, якія зʼяўляюцца ў інтэрнэце. Абʼяднаўшы нашы каналы распаўсюджвання, мы зможам хутчэй інфармаваць нашых слухачоў, гледачоў і аўдыторыю аб штодзённых пагрозах, з якімі мы сутыкаемся, і аб фэйкавых навінах, якія дамінуюць у інтэрнэце, і мы зможам хутка з імі змагацца, — запэўніў Павел Майхер.

Вэб-сайт sprawdzamto.pl будзе прадстаўляць навіны, аналітыку і рэпартажы, а таксама якасную журналістыку, якая тлумачыць механізмы маніпуляцый СМІ. Ён будзе запушчаны ў траўні.

Польскае радыё паглыбіць і пашырыць тэматыку, звязаную з выкрыццём дэзынфармацыі, тлумачэннем механізмаў маніпуляцый і сістэматызацыяй ведаў у гэтай галіне. Тут значную ролю будуць адыгрываць падкасты Польскага радыё.

Ініцыятыва атрымала падтрымку Міністэрства лічбавых тэхналогій, якое прызнае важнасць прасоўвання надзейнай інфармацыі, інфармацыйнай бяспекі і развіцця кампетэнцыі аўдыторыі ў гэтай галіне.

IAR/аз