Беларуская Служба

У Беларусі сілавікі масава правяраюць лагістычныя кампаніі — з вобшукамі і арыштамі

08.05.2026 17:03
За апошнія два тыдні вобшукі і затрыманні прайшлі ў офісах кампаній «ПраЛіў», «Тэлс Глобал», «ВестТрансЛайн», «Інтэртрансаўта» і іншых. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ Andrzej Rostek

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю Беларусі распачаў маштабныя праверкі буйных лагістычных кампаній. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Паводле выдання, за апошнія два тыдні вобшукі і затрыманні прайшлі ў офісах кампаній «ПраЛіў», «Тэлс Глобал», «ВестТрансЛайн», «Інтэртрансаўта» і іншых. Звычайных супрацоўнікаў масава не затрымліваюць, але пад удар трапляюць уласнікі і кіраўнікі бізнесу.

Кампаніям інкрымінуюць ухіленне ад выплаты падаткаў. Паводле беларускага заканадаўства, па гэтым артыкуле пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Першай пад следства трапіла кампанія Jenty. Паводле версіі сілавікоў, яе супрацоўнікі, знаходзячыся ў Беларусі, працавалі на замежныя прадстаўніцтвы, а грошы пералічваліся на рахункі ў іншых краінах.

Кіраўніцтва Jenty прызнала віну і выплаціла шматмільённы штраф. Пасля гэтага праверкі распаўсюдзіліся на ўсю галіну.

эж