Музей Варшаўскага паўстання шукае валанцёраў. Марта Чэрска-Гігель з валанцёрскага цэнтру ўстановы кажа, што вам павінна быць не менш за 14 гадоў. Верхняй узроставай мяжы няма.
— Можна стаць валанцёрам у музеі. Цяпер ёсць добрая нагода, наступны набор будзе толькі восенню. Цяпер мы запрашаем на так званае працяглае валанцёрства — ад першага чэрвеня да канца года. Валанцёры будуць дапамагаць пры святкаванні сёлетняй гадавіны паўстання.
Дырэктар Музею Варшаўскага паўстання Ян Алдакоўскі дадае, што ёсць розныя формы валанцёрства на выбар.
— Калі некаму спадабаецца, можна будзе запісацца і застаць валанцёрам на цэлы год. Можна далучыцца як валанцёр да арганізацыі ўшанавання гадавіны Варшаўскага паўстання. Гэта адбудзецца пры канцы ліпеня і на пачатку жніўня. Можна таксама запісацца на адзін дзень — на 1-га жніўня.
У Музеі Варшаўскага паўстання ў цяперашні час на пастаяннай валанцёрскай аснове працуе 196 чалавек. Пасля заканчэння вясновага набору чакаецца, што іх колькасць перавысіць 200.
На сайце 1944.pl ёсць анкета, якую зацікаўленыя ў валанцёрстве павінны запоўніць і адправіць у музей да 20 мая.
ПР/юл