Беларуская Служба

У Чарнобыльскай зоне гарыць больш за тысячу гектараў лесу: дым можа дайсці да Беларусі

08.05.2026 18:18
З-за паўднёвага ветру дым і патэнцыйна небяспечныя радыёнукліды могуць рухацца ў бок Гомельскай вобласці. Жыхарам рэгіёна раяць менш знаходзіцца на вуліцы і не адчыняць вокны.
Небяспечныя радыенукліды могуць рухацца ў бок Гомельскай вобласціhttps://t.me/dsns_kyiv_region

У Чарнобыльскай зоне адчужэння каля беларускай мяжы працягваецца маштабны лясны пажар. Паводле звестак украінскіх пажарнікаў, агонь ужо ахапіў больш за 1100 гектараў лесу і працягвае хутка распаўсюджвацца праз сухое надвор’е і моцны вецер.

Сітуацыю ўскладняюць міны і выбухованебяспечныя прадметы, пакінутыя расійскімі войскамі пасля акупацыі тэрыторыі ў 2022 годзе. На асобных участках ратавальнікі не могуць працаваць праз пагрозу выбухаў.

У тушэнні задзейнічаныя спецыяльная тэхніка і дадатковыя службы, якія спрабуюць лакалізаваць агонь.

У беларускім Мінлясгасе заявілі, што пажар пакуль знаходзіцца прыкладна за сем кіламетраў ад мяжы і непасрэднай пагрозы для Беларусі няма.

Аднак з-за паўднёвага ветру дым і патэнцыйна небяспечныя радыёнукліды могуць рухацца ў бок Гомельскай вобласці. Жыхарам рэгіёна раяць менш знаходзіцца на вуліцы і не адчыняць вокны.

iar/эж