У Чарнобыльскай зоне адчужэння каля беларускай мяжы працягваецца маштабны лясны пажар. Паводле звестак украінскіх пажарнікаў, агонь ужо ахапіў больш за 1100 гектараў лесу і працягвае хутка распаўсюджвацца праз сухое надвор’е і моцны вецер.
Сітуацыю ўскладняюць міны і выбухованебяспечныя прадметы, пакінутыя расійскімі войскамі пасля акупацыі тэрыторыі ў 2022 годзе. На асобных участках ратавальнікі не могуць працаваць праз пагрозу выбухаў.
У тушэнні задзейнічаныя спецыяльная тэхніка і дадатковыя службы, якія спрабуюць лакалізаваць агонь.
У беларускім Мінлясгасе заявілі, што пажар пакуль знаходзіцца прыкладна за сем кіламетраў ад мяжы і непасрэднай пагрозы для Беларусі няма.
Аднак з-за паўднёвага ветру дым і патэнцыйна небяспечныя радыёнукліды могуць рухацца ў бок Гомельскай вобласці. Жыхарам рэгіёна раяць менш знаходзіцца на вуліцы і не адчыняць вокны.
iar/эж