Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская 9 траўня: Памяць пра вайну не павінна служыць прапагандзе

09.05.2026 11:11
Святалана Ціханоўская дадала, што лепшай памяццю пра ахвяр вайны будзе Беларусь, дзе чалавечае жыццё стане найвышэйшай каштоўнасцю.
Святлана ЦіханоўскаяКрыніца: facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская ў звароце з нагоды 9 траўня заявіла, што памяць пра Другую сусветную вайну павінна нагадваць пра каштоўнасць чалавечага жыцця, а не служыць інструментам прапаганды.

— Сэнс гэтай даты не ў парадах і ваеннай тэхніцы на вуліцах, — падкрэсліла палітык.

Паводле Ціханоўскай, асабліва балюча бачыць, як памяць пра перамогу над нацызмам выкарыстоўваецца для апраўдання новай вайны. Яна адзначыла, што продкі беларусаў змагаліся не за тое, каб краіна стала «пляцоўкай для чужой агрэсіі».


эж