Беларуская Служба

Лукашэнка ўзяўся выкрываць рэваншыстаў

10.05.2026 12:17
Вось толькі «убачыў» іх не з таго боку, піша на «Позірку» палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. 
Лукашэнка каля Крамлёўскай сцяны ў Дзень ПерамогіREUTERS

Вярнуўшыся з пуцінскага параду, дзе славілі «герояў СВА», Лукашэнка ўзяўся выкрываць рэваншыстаў. Дыктатар «убачыў» іх не з таго боку. Камень кінуты перш за ўсё ў агарод украінцаў, палітыкаў краін Балтыі, зазначыў палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
Але якія там рэваншысты, задаецца пытаннем эксперт. Украіна не рабіла замаху на Кубань, а Вільня не прэтэндуе на беларускія землі, затое Уладзімір Пуцін абвясціў Украіну штучнай дзяржавай.

Гэта Пуцін узняў на шчыт імперскі канцэпт «Наваросіі», адціснуў Крым, а цяпер патрабуе ўвесь Данбас, нагадвае аглядальнік.

Рэжым Лукашэнкі хоча будаваць адносіны з Еўропай па падобным прынцыпе: кідаецца ў яе камякамі бруду, глуміцца над  прынцыпамі і шантажуе, нагадвае Аляксандр Класкоўскі.

Крыніца: «Позірк»/юл