Беларуская Служба

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі афіцыйны статус помніка прыроды

12.05.2026 13:33
Цяпер на кар’ерах будуць дзейнічаць новыя абмежаванні.
     .
Краснасельскія крэйдавыя кар'еры называюць "Беларускімі Мальдывамі".Фота: openborder.brsu.by

Крэйдавыя кар’еры ў Ваўкавыскім раёне, вядомыя як «Краснасельскія Мальдывы», атрымалі статус геалагічнага помніка прыроды мясцовага значэння. Менавіта такую назву кар’ерам замацавалі афіцыйна.

Гэтае рашэнне апублікавалі 12 траўня. Цяпер на кар’ерах будуць дзейнічаць новыя абмежаванні: нельга разводзіць вогнішчы, ставіць палаткі па-за адмысловымі месцамі, пашкоджваць расліны і пакідаць машыны ў недазволеных месцах.

Улады кажуць, што статус помніка прыроды патрэбны не толькі для аховы тэрыторыі, але і для развіцця турызму. У будучыні там плануюць зрабіць кемпінгі і назіральныя пляцоўкі.

Крыніца: Белсат

нг