Беларуская Служба

«Спяваючая» дарога з’явіцца ў Беларусі

14.05.2026 13:45
Першая такая дарога з'явілася ў 2024 годзе на Р-31 «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Silberkugel66/pixabay.com/CC0

Музычная абo спяваючая дарога зʼявіцца на ўчастку Р-83 «Брэст – Камянец – Нацыянальны парк «Белавежская пушча», паведамілі ў Міністэрстве транспарту Беларусі.

Паводле паведамлення, спецыяльную разметку нанясуць на паласу руху халодным пластыкам, пры наездзе на які ў салоне аўтамабіля можна будзе пачуць кампазіцыю «Белавежская пушча» ансамбля «Песняры».

Працягласць участка — каля 700 метраў. Аб набліжэнні да музычнай дарогі будзе папярэджваць інфармацыйны знак.

Работы праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі рэспубліканскіх трас да летняга сезона — 2026.
Нагадаем, першая «спяваючая» дарога зʼявілася ў 2024 годзе на Р-31 «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны». Там кіроўцаў суправаджаюць «Песняры» кампазіцыяй «Беларусь».

аз