На пачатку траўня (4–5 траўня 2026 года) Святлана Ціханоўская пабывала на VIII саміце еўрапейскіх лідараў у Ерэване, гаспадаром якога быў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Гэта быў першы візіт дэмакратычнай лідаркі Беларусі ў Арменію.
Чаму прысутнасць Святланы Ціханаўскай і Уладзіміра Зяленскага стала важным сігналам для рэгіёну? Між іншым, гэтае пытанне ў новым выпуску праграмы «Як ёсць» на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай абмеркаваў яе дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
— Тандэм Цiханоўская — Зяленскі на саміце ў Ерэване ўсхваляваў многіх як у Маскве, так і Мінску, — лічыць беларускі палітык.
Паводле Анатоля Лябедзькі — гэта доказ таго, што яшчэ адна краіна ідзе ў бок Еўропы. Для беларусаў — гэта станоўчая навіна, бо яна азначае, што Арменія можа стаць хабам для беларусаў.
Анатоль Лябедзька патлумачыў таксама як насамрэч працуе дыпламатыя ў кулуарах вялікіх самітаў; што застаецца за кадрам афіцыйных фота.
Нагадваем, у Ерэване Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у мерапрыемствах саміту як запрошаная госця ад Беларусі, а таксама ў канферэнцыі «Ерэванскі дыялог», арганізаванай МЗС Арменіі.
аз