Гэта ўжо пяты Дзень палітвязняў, які адзначаецца ў Беларусі. Сёння мінімум 848 чалавек несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі. Агулам за кратамі з 2020-га памерлі дзевяць палітзняволеных.
Да гэтага часу былыя палітзняволеныя працягваюць сведчыць пра збіццё ў месцах зняволення, катаванні холадам у ШІЗА, жорсткія і нечалавечыя ўмовы ўтрымання, прадузятае стаўленне і сістэматычны ціск — у тым ліку праз пазнаку «жоўтай біркі».
Таму сёлета праваабаронцы прысвячаюць Дзень палітвязняў тэме свабоды ад катаванняў і жорсткага абыходжання, каб нагадаць: катаванні забароненыя абсалютна і без выключэнняў.
«Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць іх вызвалення.
Вясна/ав