Беларуская Служба

Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР

18.05.2026 17:31
Уручэнне адбылося ў Беларускім доме ў Вільні.
Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНРКрыніца: Тэлеграм-канал Паўла Севярынца

Былыя палітвязні Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Тэлеграме паведаміў Павел Севярынец.

Паводле яго слоў, загад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы пра ўзнагароджанне быў падпісаны яшчэ 25 сакавіка 2024 года, калі яны былі ў турме.

Севярынец таксама нагадаў, што агулам кавалераў ордэна – шэсць чалавек: акрамя Севярынца і Дашкевіча, гэта Зянон Пазняк і Алесь Бяляцкі, а таксама дзве асобы, прозвішчы якіх не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі. Акрамя таго, ёсць і дама ордэна – сама Івонка Сурвіла.

Уручэнне адбылося ў Беларускім доме ў Вільні.

вс