Беларуская Служба

У Хойніцкім раёне рыхтуюцца да маштабных вучэнняў на выпадак ракетнага ўдару і вялікай колькасьці пацярпелых

19.05.2026 11:02
У Хойніках правялі нараду з удзелам кіраўнікоў арганізацыяў і профільных адмыслоўцаў, адказных за цывільную абарону і абарону насельніцтва ва ўмовах надзвычайных сітуацый.
.
.фота: Мінабароны РБ

Як паведаміла раённае выданне «Хойніцкія навіны», нарада адбылася напярэдадні комплекснага вучэння раённага звяна Гомельскай тэрытарыяльнай падсістэмы надзвычайных сітуацый і цывільнай абароны.

Старшыня райвыканкама Дзмітры Шпігановіч і начальнік раённага аддзелу надзвычайных сітуацый Віктар Сацура падкрэслілі, што галоўная мэта вучэнняў — забяспечыць арганізаванае і аператыўнае рэагаванне ўсіх службаў на магчымыя надзвычайныя сітуацыі любога характару.

— На семінары ўдзельнікам прадэманстравалі відэаролік, у якім каротка адлюстравалі асноўныя этапы і захады планаваных вучэнняў. У сцэнары, апроч стандартнага трэніроўкі ў дзеяннях пры падтапленні населеных пунктаў, аварыях на камунальных сетках (адключэнне вады, цяпла) і «ўмоўных» ракетных ударах з масавай колькасцю пацярпелых, асаблівую ўвагу сканцэнтравалі на ўдасканаленні сістэмы апавяшчэння і комплексу захадаў абароны насельніцтва, — адзначаецца ў публікацыі выдання.

На нарадзе абмеркавалі функцыянаванне невайсковых фармаванняў цывільнай абароны на аб’ектах, арганізацыю і правядзенне практычных вучэнняў і трэнінгаў на месцах, а таксама парадак узаемадзеяння і перадачы інфармацыі аб надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, Хойніцкі раён мяжуе з Украінай.

Свабода/ав