Беларуская Служба

Рыжанкоў і Лаўроў абмеркавалі «праблемы міжнароднага характару» і двухбаковы парадак дня

19.05.2026 17:02
Толькі што па тэлефоне «пытанні эканомікі і абароны» абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Igor Ovsyannykov/pixabay.com/CC0 Public Domain

Меркаваннямі «па шэрагу пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку па лініі саюзнай інтэграцыі» абмяняліся 19 траўня ў тэлефоннай размове міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і яго расійскі калега Сяргей Лаўроў.

Прэс-служба беларускага МЗС паведаміла, што суразмоўцы таксама «закранулі актуальныя праблемы міжнароднага характару» і «абмеркавалі графік беларуска-расійскіх кантактаў на найвышэйшым і высокім узроўнях на гэты год», інфармуе «Позірк».

Размова міністраў адбылася на фоне вайсковых вучэнняў, у рамках якіх, паводле інфармацыі расійскага боку, адпрацоўваюцца «пытанні сумеснай падрыхтоўкі і выкарыстання ядзернай зброі, размешчанай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

15 траўня Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмеркавалі па тэлефоне «пытанні эканомікі і абароны» і «будучыя сумесныя мерапрыемствы па гэтых напрамках».

8–9 траўня Аляксандр Лукашэнка наведваў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі. Падчас візіту таксама адбылася яго асабістая сустрэча з Пуціным.

аз

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне супрацу ў галіне эканомікі і абароны

15.05.2026 16:45
Тыдзень таму Лукашэнка наведваў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі.