Беларуская Служба

У Беларусі павялічылі тарыфы на газ і яго дастаўку

19.05.2026 18:03
Для грамадзян рост тарыфаў адбіваецца на павелічэнні выдаткаў на камунальныя паслугі і на ўтрыманне прыватных гаспадарак.
ГазMagnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі павялічыла цану на звадкаваны газ для  запраўкі балонаў для насельніцтва з 1,62 да 1,73 рубля за кілаграм, паведамляе «Свабода».

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове міністэрства, павялічылі таксама тарыф на дастаўку прыроднага газу ў сістэме размеркавальных трубаправодаў абласных газавых прадпрыемстваў.

У выніку кошт дастаўкі складзе 25,11 рубля за 1 000 кубічных метраў газу. Да гэтага павелічэння тарыф складаў 21,01 рубля.

Пастанову ўхвалілі 7 траўня. Яна набыла юрыдычную сілу ў дзень афіцыйнай публікацыі дакумента.

Рост тарыфаў на звадкаваны газ у балонах і яго дастаўка трубаправодамі павялічвае інфляцыйныя рызыкі, бо растуць выдаткі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, вытворчым сектары і сельскай гаспадарцы.

Для грамадзян рост тарыфаў адбіваецца на павелічэнні выдаткаў на камунальныя паслугі і ўтрыманне прыватных гаспадарак.

Дзяржава індэксуе кошт звадкаванага газу і тарыфы на яго дастаўку, каб мінімізаваць страты газавых прадпрыемстваў.

аз

Урад Польшчы плануе падоўжыць рэгуляванне цэн на паліва

14.05.2026 11:56
Міністэрства энергетыкі падлічыла, што праграма каштуе бюджэту каля 1,6 млрд злотых у месяц (прыкладна 384 млн еўра).