Беларуская Служба

За «Гуканне вясны» ў Гомелі асудзілі яшчэ трох чалавек

20.05.2026 11:46
Сярод аштрафаваных быў нават участковы інспектар міліцыі Віктар Шыпкоў — аматар фальклору. 
    21 .
«Гуканне вясны» ў Гомелі 21 сакавіка.Крыніца: «Флагшток»/скрыншот TikTok

У Гомелі яшчэ трох чалавек прыгаварылі за ўдзел у абрадзе «Гуканне вясны», які прайшоў 21 сакавіка. Фігурантаў судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула, абвінаваціўшы ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, інфармуе «Флагшток».

Раней паведамлялася, што мінімум адзін удзельнік «Гукання вясны» атрымаў 15 сутак арышту. Пяць чалавек былі аштрафаваныя на 100 базавых велічыняў (4 тыс. 500 рублёў). Яшчэ аднаму чалавеку, якога палічылі арганізатарам, далі штраф у памеры 150 базавых велічынь (6 тыс. 750 рублёў). Сярод аштрафаваных быў нават участковы інспектар міліцыі Віктар Шыпкоў — аматар фальклору. Пасля пакарання яго не звольнілі  ён і цяпер значыцца ўчастковым у базе МУС.

Рэстаран «Спадчына», дзе праходзіў абрад, на пэўны час быў зачынены, але потым яго зноў адкрылі. Аднак мерапрыемстваў на тэму беларускай культуры і кухні тут больш не анансуюць.

вс