Святлана Ціханоўская ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі заявіла, што Беларусь «не павінна быць турмой для свайго народу», і паабяцала працягваць барацьбу за вызваленне ўсіх зняволеных паводле палітычных матываў.
21 траўня ў гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе, адзначаецца Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Ціханоўская назвала яго смерць адным з самых трагічных сімвалаў рэпрэсій пасля падзей 2020 году.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», цяпер у Беларусі 841 палітвязень, а ініцыятыва Dissidentby называе яшчэ большую лічбу — 919 чалавек. Людзей пераследуюць за ўдзел у пратэстах, антываенныя выказванні, каментары ў інтэрнэце і падтрымку зняволеных.
Святлана Ціханоўская нагадала пра цяжкія ўмовы ў калоніях: карцары, адсутнасць медычнай дапамогі, пастаянны кантроль і псіхалагічны ціск. Яна таксама адзначыла, што за апошні год, дзякуючы міжнароднаму ціску і дыпламатыі, былі вызваленыя сотні беларусаў.
эж