Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Беларусь не павінна быць турмой для свайго народу

21.05.2026 11:43
21 траўня ў гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе, адзначаецца  Дзень салідарнасці з палітвязнямі
  (1970-2021)
Вітольд Ашурак (1970-2021) Крыніца: Вольга Быкоўская/Facebook

Святлана Ціханоўская ў Дзень салідарнасці з палітвязнямі заявіла, што Беларусь «не павінна быць турмой для свайго народу», і паабяцала працягваць барацьбу за вызваленне ўсіх зняволеных паводле палітычных матываў.

21 траўня ў гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе, адзначаецца  Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Ціханоўская назвала яго смерць адным з самых трагічных сімвалаў рэпрэсій пасля падзей 2020 году.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», цяпер у Беларусі 841 палітвязень, а ініцыятыва Dissidentby называе яшчэ большую лічбу — 919 чалавек. Людзей пераследуюць за ўдзел у пратэстах, антываенныя выказванні, каментары ў інтэрнэце і падтрымку зняволеных.

Святлана Ціханоўская нагадала пра цяжкія ўмовы ў калоніях: карцары, адсутнасць медычнай дапамогі, пастаянны кантроль і псіхалагічны ціск. Яна таксама адзначыла, што за апошні год, дзякуючы міжнароднаму ціску і дыпламатыі, былі вызваленыя сотні беларусаў.

эж