Беларуская Служба

Павел Латушка пра кампанію дыскрэдытацыі выбараў у КР: Велізарны маштаб кібератакаў прыцягнуў увагу Amazon

21.05.2026 16:02
Кошт гэтых DDoS-атак, арганізаваных спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі, склаў сотні тысяч еўра, паведаміў намеснік кіраўніцы АПК Беларусі.
Павел Латушка выступіў на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАРЕt.me/latushka

Дэлегат Каардынацыйнай Рады, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка выступіў на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАРЕ.

Падчас свайго выступу ён паведаміў пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, у прыватнасці пра беспрэцэдэнтны ціск, з якім давялося сутыкнуцца пры правядзенні апошніх выбараў у КР.

— Супраць самой Каардынацыйнай рады і выбараў у цэлым была арганізавана маштабная кампанія па дыскрэдытацыі і дэзынфармацыі з выкарыстаннем сацыяльных сетак і прапаганды. Мы сутыкнуліся з DDoS-атакамі беспрэцэдэнтнага маштабу. Падчас выбараў было зроблена больш за 24 мільярды запытаў супраць электроннай платформы для галасавання Каардынацыйнай рады, што генеравала каля 68 тэрабайтаў шкоднага трафіку. Гэта прывяло да збояў у працы платформы для галасавання і адбіла ў многіх жаданне ўдзельнічаць, — заявіў Павел Латушка.

Паводле яго, маштаб гэтай атакі быў настолькі анамальным, што нават Amazon запытаў дадзеныя для падрабязнага аналізу. Яны вывучаюць гэтую справу, каб стварыць будучыя сістэмы супрацьдзеяння такім кіберпагрозам.

Верагодна, кошт гэтых DDoS-атакаў, арганізаваных спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі, склаў сотні тысяч еўра.

аз

Завяршылася галасаванне ў Каардынацыйную раду (ВІДЭА)

19.05.2026 12:40
Выбарчая камісія правяла размеркаванне мандатаў