Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія більярдысты вяртаюцца на сусветную арэну

21.05.2026 18:02
WCBS вырашыла зняць абмежаванні, якія раней прымяняліся ў адносінах да беларускіх спартсменаў, афіцыйных асоб і каманд.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Adriano Gadini/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусветная канфедэрацыя більярднага спорту (анг. World Confederation of Billiards Sports, WCBS) зняла ўсе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, паведамілі беларускія дзяржаўныя СМІ са спасылкай на прэс-службу Міністэрства спорту краіны.

Прытрымліваючыся рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта і пасля ўважлівага разгляду Саветам Сусветнай канфедэрацыі більярднага спорту, канфедэрацыя прыняла рашэнне зняць абмежаванні, якія раней прымяняліся ў адносінах да беларускіх спартсменаў, афіцыйных асоб і каманд на турнірах, якія праводзяцца пад эгідай WCBS.

аз

З беларускіх барцоў знялі ўсе абмежаванні на міжнароднай арэне

15.05.2026 18:30
Барцы з Беларусі і Расіі будуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад сваімі нацыянальнымі сцягамі на ўсіх узроставых узроўнях.