Беларуская Служба

Алесь Бяляцкі: Адных замяняюць на другіх. Чортавая карусель працягваецца

21.05.2026 17:04
Праваабаронца заклікаў дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў, не скасоўваць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Алесь БяляцкіФота: «Позірк»

Падзяку дыпламатам, якія дамагаюцца вызвалення беларускіх палітзняволеных, а таксама ўсім, хто ўвёў санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, прымусіўшы яго пайсці на саступкі, сказаў 21 траўня ў Вільні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», экс-вязень Алесь Бяляцкі, словы якога цытуе «Позірк».

Праваабаронца выступіў з праграмнай прамовай на адкрыцці другой часткі ІІІ Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі (першая частка форуму адбылася 19 траўня ў польскім горадзе Познань).

— Не было б санкцый, мы б далей сядзелі ў турме. Мы павінны гэта ясна разумець, — падкрэсліў ён.

Бяляцкі канстатаваў, што зараз «уся Беларусь — гэта адная турма».

— Кожны дзень я згадваю пра тое, што нашыя калегі, тыя нашыя актывісты, сябры, знаёмыя, з якімі мы разам знаходзіліся ў турме, яшчэ пакутуюць і працягваюць гэты цяжкі шлях. Больш за 800 (а насамрэч каля тысячы, таму што ўсіх мы не ведаем) палітзняволеных зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах, — нагадаў праваабаронца.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра заклікаў «не супакойвацца, пакуль не выйдуць усе да апошняга», а таксама рабіць так, каб «спыніліся палітычныя рэпрэсіі», бо «мала вызвалення палітвязняў — адных замяняюць на другіх, гэтая чортавая карусель працягваецца».

аз

«За кожнай лічбай стаіць чалавечае жыццё». Сёння адзначаецца Дзень палітвязняў у Беларусі

21.05.2026 13:00
Сёння ў Беларусі як мінімум 841 чалавек застаецца за кратамі па палітычных матывах. З іх 727 – мужчыны, 114 – жанчыны, заяўляюць праваабаронцы.