Аляксандр Лукашэнка 24 мая правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Гутарка адбылася з ініцыятывы французскага боку, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Як сцвярджаецца, палітыкі абмеркавалі «рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС і Францыяй у прыватнасці» — піша «Люстэрка».
Іншыя падрабязнасці перамоў не прыводзяцца. Прэс-служба Макрона аб сазвоне не паведамляла.
Перад размовай з Аляксандрам Лукашэнкам французскі лідэр стэлефанаваўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пасля начной масіраванай расійскай атакі на Кіеў. Макрон асудзіў удар, у выніку якога былі пашкоджаны жылыя дамы, школы, музей Чарнобыля, Нацыянальны мастацкі музей Украіны і іншыя аб’екты. Па дадзеных украінскага боку, у Кіеве пацярпелі 77 чалавек, двое загінулі.
Да гэтага Лукашэнка размаўляў па тэлефоне з Макронам 26 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне. Па версіі французскага боку, Макрон заклікаў Мінск дабіцца вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, адмовіцца ад ролі «фактычнага саўдзельніка» вайны і не размяшчаць расійскую ядзерную зброю. У паведамленні беларускага боку гаварылася, што суразмоўцы абмяркоўвалі канфлікт, адносіны Беларусі з Расіяй і будучыню Еўропы, а Лукашэнка назваў паведамленні аб магчымым размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі «фэйкам».
нг