Рэкамендацыя змяшчаецца ў матэрыялах да травеньскага «адзінага дня інфармавання насельніцтва», якія падрыхтаваў НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання. Метадычкі традыцыйна распрацаваныя ў чатырох варыянтах: агульная, для моладзі, інтэлігенцыі і рабочых. Рэкамендацыя заходнім турыстам змяшчаецца ў тэксце для ідэалагічнай апрацоўкі апошняй мэтавай аўдыторыі. Тэма апошняй распрацоўкі – «трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі».
Аўтары метадычкі лічаць, што рэкамендацыі «можа, паправяць трохі растрачаны імунітэт да нацызму і яго новых праяваў», і раяць еўрапейскім турыстам наведаць гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».
Позірк/ав