Беларуская Служба

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік

25.05.2026 17:10
23 траўня каля вёскі Янава Сенненскага раёна ўпаў БПЛА, які пры падзенні пашкодзіў лінію электраперадач.
Ілюстрацыйны здымак PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Мясцовыя жыхары выклікалі аварыйныя службы і міліцыю. Абломкі беспілотніка службоўцы тут жа забралі, а людзям забаранілі распавядаць пра здарэнне.

Вяскоўцы — не самыя вялікія адмыслоўцы ў вайсковай тэхніцы, і па бліжэйшым наваколлі тут жа папаўзлі розныя чуткі. Гаварылі і пра тое, што на беспілотніку была выбухоўка, якая не спрацавала, і пра тое, што на ім былі дзіркі — нібыта па апараце стралялі. Гучала і версія, што гэта заблукаў адзін з БПЛА, якімі ноччу на 23 траўня быў нанесены масіраваны ўдар па тэрыторыі Украіны.

Ніякіх афіцыйных каментароў ад мясцовых уладаў з гэтай нагоды не было.

Віцебская Вясна/ав