Беларуская Служба

Аляксандру Мілінкевічу тэрмінова патрэбна дапамога на рэабілітацыю

26.05.2026 12:44
У лістападзе 2025 года Мілінкевіч перанёс аперацыю пасля выяўлення небяспечнага тромба ў шыйнай артэрыі.
Aleksander Milinkiewicz
Aleksander MilinkiewiczBartłomiej Zborowski/PAP

Беларускі палітык і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч пасля цяжкай аперацыі праходзіць працяглую рэабілітацыю. Яго жонка, грамадская актывістка Іна Кулей, звярнулася па дапамогу ў сацыяльных сетках.

Паводле яе, у лістападзе 2025 года Мілінкевіч перанёс аперацыю пасля выяўлення небяспечнага тромба ў шыйнай артэрыі. Пасля ўмяшання ў яго адбыўся ацёк мозгу, і некалькі тыдняў палітык знаходзіўся ў рэанімацыі паміж жыццём і смерцю. Пазней дадаліся цяжкія інфекцыі і доўгі курс лячэння.

Цяпер Мілінкевічу патрэбная інтэнсіўная рэабілітацыя. Пашкоджанні мозгу закранулі рухальныя функцыі — у яго не працуе левая рука і застаюцца праблемы з хадой.

Сям’я жыве ў Польшчы і, паводле Кулей, не атрымлівае ні беларускай, ні польскай пенсіі. На лячэнне і догляд неабходна каля 30 тысяч еўра.

эж