Беларускі палітык і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч пасля цяжкай аперацыі праходзіць працяглую рэабілітацыю. Яго жонка, грамадская актывістка Іна Кулей, звярнулася па дапамогу ў сацыяльных сетках.
Паводле яе, у лістападзе 2025 года Мілінкевіч перанёс аперацыю пасля выяўлення небяспечнага тромба ў шыйнай артэрыі. Пасля ўмяшання ў яго адбыўся ацёк мозгу, і некалькі тыдняў палітык знаходзіўся ў рэанімацыі паміж жыццём і смерцю. Пазней дадаліся цяжкія інфекцыі і доўгі курс лячэння.
Цяпер Мілінкевічу патрэбная інтэнсіўная рэабілітацыя. Пашкоджанні мозгу закранулі рухальныя функцыі — у яго не працуе левая рука і застаюцца праблемы з хадой.
Сям’я жыве ў Польшчы і, паводле Кулей, не атрымлівае ні беларускай, ні польскай пенсіі. На лячэнне і догляд неабходна каля 30 тысяч еўра.
эж