Беларуская Служба

Дэфіцыт знешняга гандлю Беларусі скарачаецца

26.05.2026 16:11
Найбольшы рост паказаў экспарт паслуг, які павялічыўся больш як на чвэрць і склаў 3,16 млрд долараў. Прафіцыт у гэтым сегменце дасягнуў 1,18 млрд долараў.
.
.Pixabay

У першым квартале 2026 года дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі істотна зменшыўся. Паводле дадзеных Нацбанка Беларусі, ён склаў 224 млн долараў — гэта на 66% менш, чым за той жа перыяд летась. Пра гэта паведамляе Reform.news.

Экспарт беларускіх тавараў і паслуг за студзень–сакавік вырас на 14,6 працэнта і дасягнуў 13,18 млрд долараў. Імпарт таксама павялічыўся, але больш павольна — на 10,2%, да 13,4 млрд долараў.

Найбольшы рост паказаў экспарт паслуг, які павялічыўся больш як на чвэрць і склаў 3,16 млрд долараў. Прафіцыт у гэтым сегменце дасягнуў 1,18 млрд долараў.

Пры гэтым у гандлі таварамі сітуацыя амаль не змянілася: дэфіцыт застаўся на ўзроўні каля 1,4 млрд долараў. Эксперты адзначаюць, што менавіта сфера паслуг цяпер застаецца галоўнай крыніцай валютных паступленняў для беларускай эканомікі.

эж