Беларуская Служба

У Кіеве афіцыйна адкрылі Місію беларускіх дэмакратычных сіл

27.05.2026 08:16
У мерапрыемстве прыняла ўдзел Святлана Ціхaноўская, якая знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы з візітам па запрашэнні ўлад Украіны. 
       .
У Кіеве афіцыйна адкрылі Місію беларускіх дэмакратычных сіл.Foto: Крыніца: скрыншот/відэа/Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

26 мая ў Кіеве прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцця Місіі беларускіх дэмакратычных сіл ва Украіне.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел Святлана Ціхaноўская, якая знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы з візітам па запрашэнні ўладаў Украіны. У цырымоніі таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў, Аб’яднанага пераходнага кабінету, Офісу Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады і беларускія добраахвотнікі.

З украінскага боку на адкрыцці прысутнічаў намеснік міністра замежных справаў Украіны Яўген Перабійніс, прадстаўнікі МЗС і іншыя афіцыйныя асобы.

вс