Гэта зрух у палітыцы кіеўскіх уладаў у дачыненні да Беларусі — менавіта так СМІ каментуецца афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну.
Учора лідарка беларускай апазіцыі сустрэлася ў Кіеве з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. На думку многіх каментатараў, Украіна такім чынам замацавала сваю пазіцыю ў дачыненні да рэжыму ў Мінску.
Як піша шырока вядомы ўкраінскі сайт «Еўрапейская праўда», Кіеў доўгі час пазбягаў кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі цэнтрамі ў выгнанні, спадзеючыся, што гэта дазволіць яму паўплываць на Лукашэнку. Аднак гэтыя надзеі аказаліся марнымі, таму адбыўся першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну, да якога даўно імкнулася беларуская апазіцыя.
Для Ціханоўскай гэта, несумненна, умацаванне яе пазіцыі, а для Уладзіміра Зяленскага — частка больш шырокай палітыкі. Як мы чытаем, Кіеў спрабуе весці ў Беларусі сваю ўласную гульню, і нават насуперак ЗША. Ужо некалькі месяцаў Вашынгтон супакойвае Лукашэнку і здымае санкцыі, спадзеючыся, сярод іншага, забяспечыць сабе патрэбныя Злучаным Штатам беларускія ўгнаенні. Тым часам украінцы перасталі верыць у магчымасць дасягнення пагаднення з беларускім рэжымам і хочуць падтрымаць беларускую антылукашэнкаўскую і антыкрамлёўскую апазіцыю, пішуць каментатары ва Украіне.
IAR/Павел Бушко/яс