За рэгулярныя ахвяраванні фондам дапамогі беларусам можа пагражаць крымінальная справа аб здрадзе дзяржаве, паведаміў фонд салідарнасці By_Help, на што звярнуў увагу Позірк.
— Мы атрымліваем далейшыя паведамленні, што тым, хто данаціў «Байполу» (аб’яднанне былых сілавікоў ByPol, летам 2023 года падзялілася на ByPol і BelPol) або рэгулярна і шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да пятнаццаці гадоў у турме, — паведаміў By_Help.
Фонду вядома ўжо не пра адзін выпадак, «калі данацёру шыюць менавіта такі артыкул».
— Калі вы данацілі «Байполу» – або шмат і рэгулярна іншым фондам дапамогі — адзіным спосабам забяспечыць сябе будзе выезд, — заклікаў By_Help.»
яс