Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра некаторыя дэталі размовы з прэзідэнтам Францыі 24 мая

29.05.2026 19:15
Лукашэнка намераны дамагчыся разблакавання літоўскіх партоў для беларускага калія.
          , , 29  2026 .
Аляксандр Лукашэнка прысутнічае на саміце Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане, Казахстан, 29 мая 2026 г. REUTERS/Турар Казангапаў

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас нядаўняга званка перасцерагаў яго ад уступлення ў вайну з Украінай. Хутка ў Мінску чакаюць французскага пасланца. Пра гэта Лукашэнка заявіў пасля паседжання Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў сталіцы Казахстана Астане, паведаміла ягоная прэс-служба.

Лукашэнка расказаў, што Макрон папрасіў прыняць у Мінску і пагаварыць з даверанай асобай французскага прэзідэнта. Па словах беларускага дыктатара, калі баіцца прыехаць сам Макрон, то хай будзе хоць прадстаўнік.

Як сказаў Лукашэнка, пасланнік Макрона прыбудзе «днямі літаральна — у панядзелак-аўторак". Лукашэнка таксама заявіў, што «было б някепска, каб можна было б у Літве грузіць калій», але калі не, то таксама не смяротна.

Лукашэнка распавёў, што з Макронам яны прыйшлі да адзінага меркавання «што ўсе пытанні еўрапейскай бяспекі і Еўропы павінны вырашацца ў Еўропе. Не Дональд Трамп павінен трапаць там нас па галаве і штурхаць да міру (...) І не чакаць, што нас нехта пасадзіць за стол як дохлых кацянят і прымусіць рашаць гэтыя праблемы».

Нагадаем, Макрон патэлефанаваў Лукашэнку 24 траўня. Перад гэтым французскі лідар стэлефанаваўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пасля начнога масавай атакі Расіі па Кіеве. 

яс