«Наша Ніва» прадставіла схему, з дапамогай якой гэта робіцца.
Людзей у Беларусі аператыўна выклікаюць у ДАІ, у падатковую, ці ў пашпартны стол, але на месцы іх сустракаюць супрацоўнікі КДБ.
Кадэбэшнікі распытваюць пра людзей, якія пакінулі краіну пасля 2020 года. Яны з тэлефона, падманам затрыманага чалавека, тэлефануюць людзям за мяжой. Супрацоўнікі пытаюцца пра дыяспару, абяцаюць дапамогу ў вяртанні ў краіну і прапануюць супрацоўніцтва з КДБ, а таксама намякаюць, што могуць ставіцца, напрыклад, да пажылых бацькоў як да закладнікаў.
Рэдакцыя «Беларускай службы Польскага радыё» даведалася пра падобную сітуацыю.
Інцыдэнт адбыўся ў Мінску. Некалькі сілавікоў уварваліся ў кватэру жанчыны, а за імі зайшлі супрацоўнікі КДБ. Яны прыціснулі жанчыну да сцяны і пачалі распытваць пра былога зяця, якога няма ў Беларусі з 2020 года.
Яны патэлефанавалі мужчыну з яе тэлефона, але ён напісаў, што заняты і ператэлефануе.
Дзіўна і незразумела было таксама, калі кадэбэшнікі запатрабавалі ў жанчыны адказ на пытанне, чаму зяць змяніў прычоску.
яс