Суддзя палічыў, што гэта не тыя абставіны, калі можна парушаць забарону на ўезд.
Невельскі раённы суд Пскоўскай вобласці Расіі асудзіў беларуса А. Кацэбу за тое, што той вярнуўся ў Расію, хоць меў забарону на ўезд.
У 2023-м годзе Маскоўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга асудзіў Кацэбу да трох гадоў зняволення за наркотыкі (ч. 2 арт. 228 КК РФ). У верасні 2025 года яго ўмоўна-датэрмінова вызвалілі, але адначасова прызналі яго знаходжанне ў Расіі непажаданым і вынеслі рашэнне аб дэпартацыі. Мужчыну забаранілі ўезд у Расію на пяць гадоў і пад подпіс папярэдзілі, што за парушэнне забароны яму пагражае крымінальная справа. У той жа дзень яго дэпартавалі ў Беларусь.
Аднак у студзені 2026‑га Кацэба вырашыў вярнуцца ў Сакт-Пецярбург — паводле яго слоў, каб забраць прах памерлай жонкі і разабрацца з кватэрай у пасёлку Шушары.
Мужчына купіў білет на міжнародны цягнік «Гомель — Санкт-Пецярбург». Праз паўтары гадзіны пасля праходжання мяжы яго знялі з цягніка і затрымалі памежная служба ФСБ.
17 сакавіка 2026 года Невельскі раённы суд прызнаў Кацэбу вінаватым у незаконным перасячэнні мяжы (ч. 2 арт. 322 КК РФ) і прызначыў дзевяць месяцаў калоніі строгага рэжыму.
яс