Беларуская Служба

Затрыманы былы супрацоўнік КДБ, у якога ёсць польскае грамадзянства. Ён вярнуўся з Польшчы

02.06.2026 11:02
Сутырка звольніўся з ведамства каля 10 гадоў таму. 
. .
Ілюстрацыя. Затрыманне.Фота: Pixabay.com

Па вяртанні з Польшчы затрымалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» — піша ПЦ «Вясна».

У Беларусі 10 красавіка быў затрыманы 39-гадовы Ігар Сутырка — былы супрацоўнік КДБ, які звольніўся з ведамства каля 10 гадоў таму. Яго затрымалі неўзабаве пасля вяртання з Польшчы. Па інфармацыі «Вясны», Ігар, апроч беларускага грамадзянства, мае таксама польскае.

Пасля звальнення з КДБ прыкладна ў 2014 годзе Ігар заняўся праграмаваннем. Некалькі гадоў ён жыў у Польшчы, але ў красавіку прыехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы. Яму інкрымінуюць арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Цяпер Сутырку ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.

На волі ў яго засталіся жонка і непаўналетняя дачка.

нг