Беларуская Служба

На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе

02.06.2026 16:01
Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў Канадзе, Мексіцы і ЗША.
ФутболFoto: wsyperek/pixabay.com/CC0 Public Domain

На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе. Трансляцыі будзе весці тэлеканал «Спорт ТБ», паведамляе «Наша Ніва».

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў Канадзе, Мексіцы і ЗША. Удзел у ім  упершыню возьмуць 48 камандаў.

Першы матч – Мексіка – Паўднёвая Афрыка – пройдзе 11 чэрвеня (чацвер) і пачнецца а 22‑й па беларускім часе.

Самы ранні матч будзе пачынацца а 19‑й па Мінску, але вечарам у асноўным а 22‑й і а 23-й, а таксама апоўначы, а гадзіне ночы, а 4‑й і 5‑й раніцы.

Матчы плэй-оф будуць пераважна пачынацца а 22‑й і 23‑й па Мінску, але некаторыя будуць і ўначы і пад раніцу.
Паўфіналы будуць а 22‑й па Мінску, фінал а 22-й.

аз

Яшчэ дзве міжнародныя федэрацыі знялі абмежаванні з выступленняў беларускіх спартсменаў — Мінспорту

28.05.2026 17:30
7 траўня выканкам МАК заявіў, што «больш не рэкамендуе якія-небудзь абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў».