Беларуская Служба

Латвія зафіксавала рэкордную сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

04.06.2026 17:48
За тры дні лета 2026 года Латвія паведаміла пра 293 спробы парушэння сваёй мяжы мігрантамі з трэціх краін, якія хацелі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь.
Латвійская мяжаКрыніца: facebook.com/rs.gov.lv

Рэкордную за апошнія 32 месяцы колькасць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі — 171  зафіксавала 3 чэрвеня Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз.

1 кастрычніка 2023 года колькасць спробаў склала 220. За мінулы перыяд найбольш напружаным днём было 16 мая гэтага года  170 спробаў.

За тры дні лета 2026 года Латвія паведаміла пра 293 спробы парушэння сваёй мяжы мігрантамі з трэціх краін, якія хацелі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь.

З 1 да 3 мая такіх спробаў было ў 2,2 раза менш (131).

вс