Беларуская Служба

Аляксей Хлястоў выйшаў на свабоду

04.06.2026 18:01
 Па сённяшні дзень невядома, за што ён быў затрыманы сілавікамі.
      .
Спявак Аляксей Хлястоў падчас працы ў таксі. Фота: threads.com/@khlestov

Спявак Аляксей Хлястоў, які быў затрыманы 21 мая, выйшаў на свабоду. Па сённяшні дзень невядома, за што ён быў затрыманы сілавікамі.

— Майго мужа затрымалі без тлумачэнняў. Ён не парушаў нічога,  напісала тады ў сацсетках яго жонка Алена.

Пазней стала вядома, што Хлястоў утрымліваўся ў ізалятары па вуліцы Акрэсціна.

Алена Хлястова сёння апублікавала відэа, на якім яна разам з мужам едзе ў машыне дамоў, а на фоне гучыць песня самога Хлястова.

Аляксей Хлястоў шмат гадоў выступаў на дзяржаўных мерапрыемствах і рэспубліканскіх святах. Потым яго ўнеслі ў «чорны спіс» музыкантаў і гуртоў, чые песні ўлады забараняюць спяваць у караоке ці ўключаць на дыскатэках і іншых мерапрыемствах.

Нейкі час ён чакаў, «што нешта памяняецца», пакуль не скончылася фінансавая падушка сям'і. У 2025 годзе артыст прыняў рашэнне ісці працаваць у таксі. Ягоны сын таксама працуе ў таксі, а жонка робіць тарты.