Беларуская Служба

Беларускія прадпрыемствы ўдзельнічаюць у забеспячэнні расійскага ваенна-прамысловага комплексу

05.06.2026 15:11
Ініцыятыва BELPOL апублікавала новае расследаванне пра кампанію «Элементарныя машыны», якая паставіла абсталяванне расійскаму прадпрыемству, звязанаму з вытворчасцю боепрыпасаў.
Ілюстрацыйнае фотаBelpol/Screenshot z Youtube

Дакументы, якія апынуліся ў распараджэнні BELPOL, паказваюць: беларуская кампанія «Элементарныя машыны» пастаўляла абсталяванне для расійскага прадпрыемства, звязанага з вытворчасцю боепрыпасаў.

Гаворка ідзе не аб нейтральнай прамысловай тэхніцы. Кампанія зрабіла вытворчыя лініі для працы з алюмініевым парашком, тратылам і гексагенам — кампанентамі выбухоўкі для артылерыйскіх і рэактыўных снарадаў.

Абсталяванне прайшло праз расійскага пасярэдніка, а мантаж на пляцоўцы выконвалі супрацоўнікі самой беларускай кампаніі.

Апроч таго ў расследаванні BELPOL гаворыцца пра абыход санкцый рэжымам Лукашэнкі ды супрацоўніцтве беларускіх кампаній з прадпрыемствамі абароннага комплексу Расіі.

Паводле BELPOL, грамадзянскія прадпрыемствы Беларусі ўсё часцей аказваюцца ўцягнутымі ў выкананне абаронных заказаў Расіі і дапамагаюць пашыраць вытворчасць прадукцыі ваеннага прызначэння.

Крыніца: BELPOL/юл