У новай сістэме пасля праходжання верыфікацыі не давядзецца лавіць свабоднае акенца адразу. Асоба, якая падае дакументы на візу, будзе аўтаматычна дадавацца ў ліст чакання. Як толькі ў сістэме зʼявяцца слоты на пошту заяўніку прыйдзе апавяшчэнне. Пасля гэтага даецца роўна 48 гадзін, каб зайсці і забраніраваць канкрэтную дату і час.
Калі не забраніраваць слот за 48 гадзін — заяўка выдаляецца з чаргі.
Пры гэтым заяўнікі па-ранейшаму павінны карэктна прайсці ўсе этапы верыфікацыі, каб атрымаць доступ да запісу. Пасля гэтага заяўка будзе ўключаная ў спіс чакання, а карыстальнік атрымае пацвярджэнне па электроннай пошце з рэгістрацыйным нумарам.
Заяўлена, што новая сістэма ўводзіцца, каб зліквідаваць злоўжыванні з боку візавых робатаў і пасярэднікаў.
Крыніца: Беларусы в Польше/юл