Беларуская Служба

Ад студэнтаў ЕГУ патрабуюць адлічыцца з установы і вярнуцца ў Беларусь

06.06.2026 10:28
У адваротным выпадку крымінальным пераследам пагражаюць іх родным у Беларусі.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнікрыніца: Наша Ніва

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва пракаментавал хвалю рэпрэсій, што рэжым Лукашэнка пачаў супраць ЕГУ.

— Калі гэта сітуацыя, што студэнт за мяжой, а ад яго патрабуюць адлічыцца і вярнуцца ў Беларусь — я раю не ісці на такія патрабаванні. Даволі часта сілавікі шукаюць людзей, на якіх можна ціснуць і працягваюць узмацняць ціск. Ніхто не гарантуе, што па вяртанні людзей не будуць прымушаць, напрыклад, запісваць відэа з выбачэннямі. Калі гаворка пра студэнтаў у Беларусі, то вядома, тут варта асцярожна ацэньваць рызыкі, у тым ліку магчымага затрымання, і сыходзячы з гэтага прымаць рашэнні.

Праваабаронцы не рэкамендуюць вяртацца ў Беларусь выкладчыкам, выпускнікам, студэнтам і асобам, якія маюць любыя іншыя сувязі з ЕГУ.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл