— Аднойчы дыктатура Лукашэнкі абрынецца і спатрэбяцца людзі, якія змогуць аднавіць Беларусь і вярнуць яе ў еўрапейскую сям’ю, дзе ёй і месца, — сказала яна.
Ціханоўская вітала вяртанне ў 2027 годзе Вялікабрытаніі ў Erasmus+ — найбуйнейшую праграму Еўрапейскага Саюза, накіраваную на падтрымку акадэмічнай мабільнасці, супрацоўніцтва і абменаў у сферы адукацыі, прафесійнага навучання і спорту. Гэта дазволіць яшчэ большай колькасці таленавітых маладых людзей прыехаць у Вялікабрытанію вучыцца, сказала яна.
Яна ізноў заклікала падтрымліваць Украіну, перамога якой адкрые шлях да свабоды і для Беларусі.
— Мы змагаемся супраць таго ж зла і за тую ж будучыню. Лёсы нашых краін пераплеценыя. Без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі. Без вольнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы, — паўтарыла Ціханоўская сваю пазіцыю.
Яна згадала нядаўні візіт ва Украіну і выказала меркаванне, што кожны палітык павінен наведаць гэтую краіну падчас вайны, каб не ўзнікала пытанняў, чаму Украіне патрэбная падтрымка і ці трэба ўзмацняць санкцыі супраць Расіі і Беларусі.
Калі РФ наважыцца пашырыць агрэсію, ёй спатрэбіцца беларуская тэрыторыя і «марыянетка накшталт Лукашэнкі», таму Расія яго падтрымлівае, мяркуе Ціханоўская.
Крыніца: «Позірк»/юл