Беларуская Служба

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву

07.06.2026 17:01
Патрыярху падарылі слуцкі пояс — адзін з сімвалаў Беларусі, яе гісторыі і спадчыны Вялікага Княства Літоўскага.
        ,       .
Патрыярху падарылі слуцкі пояс – адзін з сімвалаў Беларусі, яе гісторыі і спадчыны Вялікага Княства Літоўскага.Крыніца: «Белсат»

Святлана Ціханоўская выказала падзяку за стварэнне беларускага прыходу Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні і падкрэсліла, што царква мае асаблівае значэнне для беларусаў, якія вымушаныя жыць у выгнанні. Пра гэта «Белсату» расказаў дарадчык Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі, які таксама перадаў патрыярху Канстанцінопальскаму падарунак ад лідаркі дэмакратычных сіл.

Дзяніс Кучынскі назваў сустрэчу з патрыярхам Варфаламеем вялікім гонарам. Паводле яго, гэты візіт стаў важным сімвалам падтрымкі для беларускіх праваслаўных вернікаў Канстанцінопальскага патрыярхату і для беларускай грамады ў Вільні.

На яго думку, сустрэча дапаможа беларускім вернікам адчуваць сябе больш упэўнена, бо ў іх ёсць свой прыход і новая супольнасць. Ён таксама дадаў, што з размоў з вернікамі бачыць: гэта сапраўды жывая і згуртаваная супольнасць.

Патрыярху падарылі слуцкі пояс — адзін з сімвалаў Беларусі, яе гісторыі і спадчыны Вялікага Княства Літоўскага.

 Слуцкі пояс  гэта асобная цікавая гісторыя. Ён з Варшавы, яго прывезлі сёння ўначы. Гэта праца майстра, які робіць такія паясы ў Варшаве. Пояс быў вышыты адмыслова для гэтай сустрэчы: у залатым колеры, спецыяльна пад гэтую падзею,  сказаў Кучынскі.

6 чэрвеня Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей прыбыў у Вільню з двухдзённым візітам, падчас якога сустрэўся з мясцовай праваслаўнай супольнасцю, што знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага патрыярхату, у тым ліку прадстаўнікамі беларускага прыходу.

вс