Беларуская Служба

Іранскую студэнтку дэпартавалі з Беларусі, але не на радзіму

08.06.2026 08:25
Хатэры Хадададзі затрымалі ў Беларусі за каментары аб Іране ў Telegram-канале.
Хатэры Хадададзі Крыніца: ManotoTV

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі – але не на радзіму, а ў Арменію. Пра гэта распавяла жанчына, якая знаходзілася разам з Хатэры Хадададзі ў ІЧУ на Акрэсціна, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, студэнтку-стаматолага з Ірана Хатэры Хадададзі затрымалі ў Беларусі за каментары аб Іране ў Telegram-канале, быццам бы, пры садзейнічанні пасольства Ірана ў Беларусі.

Ёй спачатку прызначылі 14 сутак арышту, але па сканчэнні тэрміну не вызвалілі, а пакінулі чакаць дэпартацыі.
Па словах яе блізкіх, падчас утрымання пад вартай яна была пазбаўлена доступу да адваката і магчымасці звязацца з сябрамі.

Па словах суразмоўцы «Вясны», праз тое, што Грузія адмовілася прымаць Хатэры, каб там яе не выкралі іранскія ўлады, яе ў выніку дэпартавалі ў Арменію. Вядома, што пакуль яна знаходзілася ў ІЧУ, да яе прыязджалі журналісты і здымалі пра яе сюжэт.

аз

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары

15.05.2026 17:40
Хатэры Хадададзі была затрымана пры садзейнічанні пасольства Ірана ў Беларусі.