Паветраны рух аэрапорта ў Вільні быў абмежаваны ўначы з-за выяўлення ў паветранай прасторы аб’ектаў, падобных на кантрабандныя паветраныя шары.
Абмежаванні працягваліся амаль тры гадзіны, закрануўшы амаль пяцьсот пасажыраў.
Самалёты, якія павінны былі прызямліцца ў Вільні, былі перанакіраваны ў іншыя аэрапорты. Адзін рэйс быў адменены. Звычайны рух быў адноўлены каля 4:00 раніцы па мясцовым часе.
Гэта ўжо дзявяты падобны інцыдэнт у гэтым годзе.
Літоўскія ўлады лічаць такія інцыдэнты часткай гібрыдных аперацый, якія праводзіць супраць Літвы рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
IAR/аз