Беларуская Служба

Беларуска стала лаўрэаткай 66-га Кракаўскага кінафестывалю

11.06.2026 12:33
Аляксандра Куцень вучыцца на трэцім курсе рэжысуры ў Варшаўскай кінашколе. 
    .
Кадр з фільму Аляксандры Куцень. youtube.com/Warszawska Szkoła Filmowa/screen

Рэжысёрка Аляксандра Куцень перамагла на 66-м Кракаўскім кінафестывалі — адным з самых прэстыжных фестываляў кароткаметражак у Польшчы.

Яе стужка «Wszystkie miały na imię Anżelika» («Усе яны мелі імя Анжаліка») атрымала «Залаты Лайконік» — прыз за найлепшы польскі кароткаметражны гульнявы фільм, паведамляе «Еўрарадыё».

Беларуска Аляксандра Куцень вучыцца на трэцім курсе рэжысуры ў Варшаўскай кінашколе. У Беларусі яна займалася фатаграфіяй, калажам і анімацыяй. За апошнія гады рэжысёрка зняла некалькі студэнцкіх работ і музычных кліпаў. Таксама Аляксандра ладзіла выставы сваіх фатаграфій і калажаў у Польшчы і Беларусі.

У фільме, які перамог на Кракаўскім кінафэсце, расказваецца пра дзяўчыну, якая працуе майстрам манікюру ў салоне і спрабуе вярнуцца да навучання на юрыдычным факультэце. Гэтаму перашкаджае незапланаваная цяжарнасць.

Аляксандра сама займалася і сцэнаром, і рэжысурай фільма.

вс