Беларуская Служба

«Белавія» ўвяла ў эксплуатацыю апошні Airbus A 330‑200, закуплены ў абыход санкцый

11.06.2026 16:01
Прэзентацыя новага тыпу паветранага судна, якое лётае на вельмі далёкія адлегласці і быў набыты ў Гамбіі ў абыход санкцый, адбылася год таму.
   Airbus A330-200   .
Далёкамагістральны шырокафюзеляжны самалёт Airbus A330-200 авіякампаніі «Белавія» .Крыніца: t.me/belavia_official

У авіякампаніі «Белавія» пачынае палёты борт EW-589PD. Цяпер у беларускага авіяперавозчыка тры далёкамагістральныя шырокафюзеляжныя самалёты Airbus A330-200.

— Шырокі сілуэт, вытанчаныя лініі і EW-589PD, які прыгожы ў любым ракурсе. Яшчэ адзін улюбёнец аб'ектываў пачынае сваю лётную біяграфію! Цяпер усе тры Airbus A 330‑200 у шыхтах Belavia, — паведаміла прэс-служба авіякампаніі, якую цытуе «Наша Ніва».

Прэзентацыя новага тыпу паветранага судна, якое лётае на вельмі далёкія адлегласці і было набытае ў Гамбіі ў абыход санкцый, адбылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у чэрвені мінулага года. Першы далёкамагістральны рэйс стартаваў з Мінска на кітайскі востраў Хайнань, у горад Санья. У другой палове 2025 года перавозчык увёў у эксплуатацыю другі Airbus А330-200, а вось цяпер на паветраныя лініі выходзіць і трэці.

вс