Пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных дэпартаменту статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
У цэлым па ЕАЭС абʼём прамвытворчасці ў першай трэці 2026 года павялічыўся на 0,8 працэнта. У Кыргызстане адзначаны рост на 14,7 працэнта, Арменіі — на 13 працэнтаў, Казахстане — на 1,9 працэнта, Расіі — на 0,7 працэнта; у Беларусі знізіўся на 2,5 працэнта.
Па выніках студзеня 2026-га Беларусь па гэтым паказніку знаходзілася на чацвёртым месцы, па выніках студзеня–сакавіка — на пятым.
Паводле дадзеных Белстата, прамысловая вытворчасць у студзені-красавіку 2026 года ў бягучых цэнах склала 70 млрд рублёў, што на 2,5% менш, чым за чатыры месяцы 2025-га. За два кварталы бягучага года прамысловая вытворчасць скарацілася на 3,4%.
Па выніках чатырох месяцаў абʼём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым вымярэнні склаў амаль 12 мільярдаў рублёў, што на 5,3% больш чым у 2025-м годзе, і у 2,1 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2024 году.
Крыніца: «Позірк»/юл